Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

вейшы штукар ва ўсім сяле. Нідалёка хадзілі і коні. Узяўшы вобраць і нікому не сказаўшы і слова, Тамаш пашоў браць каня. Тамаш прыглядаўся шукаючы каня с пярэвяслам на шыі. А, вось ён! Тамаш працяг руку, каб узяць каня за грыву. Конь, ухмыліўшы вушы, павярнуўся задам і намерыўся убрыкнуць Тамаша. Тут толькі разгледзіў ён наравістую кабылу Андрэя Мотуза. Тамашу стала ясна ўсё. Сярдзіта глянуў ён у бок начлежнікаў. Адтуль нёсся прыдушэны рогат Панаса.

— А каб ты ў чыстым полі рагатаў, каб цябе вон нагамі выняслі, як ты мяне нёс, каб на тваю шыю вяроўку завязалі, як завязаў ты перэвясла, гіцлю!