Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

Кажух старога Анісіма.

(Казка для старых).


Хто толькі знаў старога Анісіма, той знаў яго стары кажух. Ніколі ён з ім не расставаўся ні летам, ні зімою, Такі ўжо быў звычай у старога Анісіма. А як ён шанаваў гэты кажух!

Ад доўгіх часаў свайго жыцьця кажух сусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў-бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Ды і самы гэты кажух стаў не падобен да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, то называлі ўжо ў сілу звычаю. Паміж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзеці проста пальцамі тыкалі на яго, чуць толькі дзед Анісім пакажэцца ў ім на вуліцу.

А дзед якбы і ня чуў, і вухам ня вёў.