Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

з апечэным задам, калі мароз удэрыць, — сьмеяўся Анісім.

Бадай ты спрогся, стары пень!—лаяліся мужыкі:—гэта-ж ён расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца,—заразу развядзе.

І вось маладые хлопцы надумаліся украсьці гэты кажух і спаліць. Але-ж як яго украсьці? Праўда, цяпер дзед жыў адзін — усе поразьбегаліся ад яго. Толькі прусы да тарканы гнездзіліся ў суседзстве з дзедам. І дзед так шанаваў свой кажух, ніколі з ім не расставаўся і так крэпка з ім зжыўся, што трудна было распазнаць, гдзе пачынаўся дзед і гдзе канчаўся кажух. А зойдзеш у яго хату, як ён сьпіць—прусакі і ўсякі бруд так заварушыцца, што няіменна абудзіць дзеда. Толькі-ж хлопцы выбралі такі часіну. Дзед спаў. Але і спаў ён у кажусе. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасьці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперэзаць яго і лёганька сьцягнуць. Але старые сьпяць чутка. Праўда, кажух такі расперэзалі. А як сталі зьнімаць яго, дзед абудзіўся. Стары быў ешчэ крэпак. Як схопіцца ён, як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Не для ўсіх кончылася шчасьліва: хто сіняк зара-