Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

маў Сьцепан старые падрызьнікі і як сьвяціўся яго твар, адразу сьцяміла, ў чым nут справа.

— Пашоў-бы лепш на сьметнік ды выкінуў грошы,—сказала яна.

— Ведаеш ты… з носа ды ў рот, — атказаў Сьцепан. Можэ, каб хто сказаў, то Сьцепан звярнуў-бы увагу, а то яна! што яна знае, заткала[1] гэтае старое?

Сьцепану цяпер хацелася пабыць аднаму. Найлепшым для гэтаго мейсцам быў хлеў, дзе стаялі з аднаго боку коні, а з другога каровы. У хлеве Сьцепан пражыў добрую палавіну свайго веку… Што ён тут перадумаў, ведаюць адны толькі сьцены. Толькі мала хто цікавіцца апаведаньнем гэтых сьцен і за́гарадак, дзе стаіць скаціна і жыве чэлавек.

Зневажыўшы Зосю, Сьцепан, аглядаючы падрызьнікі, спаважна пасунуў у свае пакоі. Чуць толькі паказаўся ён на парозі, як каровы зараз-жэ прыветна замы́калі. а коні вясёла загагоналі. Можэ яны хацелі сказаць яму: „Дзень добры, дзядзька Сьцепан! А с чым ты прышоў?“ Убачыўшы пад-

  1. Заткала—жмут ануч, каторымі даўней затыкал і коміны.