Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

нават разарваў ззаду. І маюць клёк, бо ён дурны, хоць і стары. Нават ў ночы ня меў Сьцепан супакою. Прысьніўся такі брыдкі сон. Здаецца, сьнілася Сьцепану—ён даваў каровам, а падрызьнікі (зноў яны!) віселі на старым вязе. Так сабе і вісяць яны. Потым гэты вяз, якбы ўздрыгануўся, сагнуўся, павярнуў сукамі і ўсцяг на сябе падрызьнікі. Сьцепан падыйшоў і кажэ:—„Стары ты ўжо чэлавек (так і сказаў—чэлавек) і займацца такімі жартамі не фасуе“. І толькі Сьцепан хацеў зьняць падрызнікі, як гэты вяз падняўся ў гару, потым сарваўся з мейсца і пашоў бегаць па дварэ, а за ім—сабакі, Зося, матушка; зноў выскачыў з-за вугла Цырлік і пашоў каля вязу ў прысядкі.

Сьцепан прахапіўся, правёў рукою па сьцяне—падрызьнікі вісяць на мейсцы.

— А каб вас агонь спаліў!

Тут ён падняўся, зьняў іх і давай малаціць імі па загарадцы.

— Панясу тапіць!

І Сьцепан цьвёрда пастанавіў утапіць іх у рэчцы. Ніхай толькі разьвіднеіцца. З гэтай пастановай Сьцепан заснуў ізноў. Настала раніца, і Сьцепан супакоіўся.

— А каб папрабаваць панясьці іх пра-