Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

— Доўга ты будзеш сядзець тут?—падышоў да студні стараста і пачаў гаварыць з Арцёмам, як начальнік: — ось зараз як улезу, то ты ў мяне шпарка вылезеш!—

— А ну, ўлезь! Лезь, стараста, даль-Бог, лезь! мейсца хопіць і табе. Бо і твая Алена добрая жо-онка! (Ці там яе німа?) Дык лезь, стараста, лезь, галубок!—І Арцём заварушыўся, пасунуўся, каб даць старасьці мейсца.

— Цьфу! каб ты згарэў! плюнуў стараста і адыйшоўся пад сьмех селян.

— Карусь! не сунімаўся Арцём:—дык ты кінеш мне люльку?

— Лаві! я табе кіну!—сказаў Мікіта Чувель, і ўжо выняў з губы сваю люльку.

— Я хачу, каб Карусь мне кінуў… Карусь! кінь мне, брат, люльку!—

Карусь ужо быў нарыхтаваўся кідаць, ды Грыпіна вырвала люльку з рук Каруся.

— Ато-ж! Ешчэ чаго, падураць яму! Вылазь, каб ты бокам лазіў!

— Татачка, выла-а-азь!—

— А скажы, як зваўся той прарок, катораму крумкачы насілі мяса?—не здаваўся Арцём.

Тут праціснуўся да студні Тарас Рубеж. І падышоў ён с такой мінай,