Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

варункі. Дык слухайце: Грыпіна не павінна ні лаяцца, ні сварыцца.—Грыпіна! Чуеш ты там?

— Чую, чую! Ну, добра—ня буду! —

— Пабажыся!

— Даль-Бог, ня буду!

— Дык слухайце-ж далей: усе павінны разыйсьціся, каб ніхто ні бачыў, як я буду вылазіць. Згаджаецеся?

— Згаджаемся, згаджаемся! — Загаманілі мужыкі.

— Ну, то вылажу! —

Драбіны заварушыліся, зараз-жэ с калодзіжа паказалася кудлатая галава Арцёма.