Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

у Каруся — крывы. Дым з Базылёвай люльуі ішоў згары, а с Карусёвай — з нізу.

III.

А ў Сьвінной вуліцы, каля Мікалаевай і Сымонавай хаты, была ўжо цэлая камэдыя.

Тут былі і старые, і малые, і бабы, и дзеўчаты.

Глаўнае мейсца займалі Сымон з Мікалаем. Сварка с першых слоў дакляроўвала цікавы бой. Вакруг ваяк стаяла жывая сьцена народу. На перадзі стаяла неколькі чэлавек, каторые борзда умелі зьвясьці Сымона з Мікалаем. А другіе толькі пазіралі. Калі „звадыяшы“ бачылі, што бойка раскідаецца, то тагды ўмешваліся яны.

— Эй, Сымон! Як табе ня брыдка? Мікола даў дулю, а ты толькі нос атхіліў.

— Дык я яму дам дзьве! — крычаў Сымон і торкаў Міколе дзьве фігі.

Другі звадыяш пхаў Міколу на Сымона, і бойка гатова!

Але на гэты раз звадыяшам не было чаго рабіць: Базыль с Карусём — а яны заўсёды прыходзілі к пачатку камэдыі, як