Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

Я чэлавек такі: ні с кім не судзіўся, бо судзіцца не люблю раз, раз — і гатова!..

Доўга, бубніў Нічыпар, — покі ахамянуўся, што і ў яго німа на галаве шапкі.

III.

На тым мейсцы, дзе раз’ехаліся Мікалай з Нічыпарам, лежаў стары капялюш. Я колькі разоў бачыў яго на свае вочы, як пехатой ходзіў з Мінска у Беларучы. Гэты капялюш і цяпер ешчэ жыў ў маей памяці. Я ні магу ня ўспомніць пры гэтым майго друга, пісара, каторы першы, можна сказаць, зьвярнуў увагу на капялюш, як сьдедуе быць. Пісар меў на рэдкасьць чулкую душу, мягкае сэрцэ і жывое слова, каторым ён так валадаў, што мог, здаецца, заставіць плакаць каменьня. Ну, што, на праўду, выяўляе сабою стары, спаршывеўшы капялюш, каторы быў вывезены на поле з якога небудзь сьметніка, а потым занесены ветрамі на дарогу? Так пазіраем на рэчы мы, простые людзі, так пытае звычайны чэлавек. Але ня гэтак зірнуў на яго пісар.

— Капялюш! — сказаў пісар і таўха-