Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/165

Гэта старонка не была вычытаная

— Ня добра мне, Магда. Мусіць і я пайду за бацькамі — сказаў Іван. Яму самому так горка стала ад сваіх гэтых слоў, што сьлёзы гатовы былі самі паліцца з вачэй.

— Ну што ты выдумляеш? паправішся Іванка, — і Магда прылажыла руку да лба Івана. Ешчэ большы жаль падшыб Івана. Хіба ўзяць ды заплакаць? зараўці на ўсю хату? Не! падумае, што ён — нюня, плаксівая баба; ешчэ і замуж не захоча пайці. А боль так і ходзіць па ўсім яго целі, і яму, Івану, так хочэцца застагнаць. „Ці застагну ці не?“ думае Іван. „Ой, скарэй-бы яна йшла да дому!“

— Мне, Магдачка, ні так ўжо і кепска, пачаў разважаць Іван Магду: — паляжу трохі і ўстану.

— Вось маладзец! — сказала Магда і нагнулася, каб пацалаваць хвораго. Дрож прабегла па целу Івана, яму стала надта прыемна. Ды Іван ахамянуўся: гэтак і ахвота пройдзе стагнаць і аддацца смутку.

— Можэ-б табе, Іванка, спарыць гарнушачак малака?

Іван заматаў галавою і павярнуўся на другі бок.

Магда колькі мінуцін пасядзела маўч-