я зараз напару ліповаго цьвету с чаборыкам, выпьеш, прапацееш і пройдзе.
Я і так ужо пацею, — адазваўся хворы.
— Ну, гэтаго мала: трэба, каб спацеў ад зёлак, — стаяла на сваём Наста.
Бачыць Іван, што тут нічога ня зробіш.
— Нічога мне ня трэба. Дайце мне палежаць спакойна, і ўсё пройдзе.
— Хто-ж табе ні дае лежаць? ляжы сабе, а лекарства я табе ўсё-ж такі дам.
— Ведаеця што, — пусьціўся Іванка ў хітрыкі: — мне так заманулася гарэлкі, што здаецца, каб выпіў чарачку, то зразу ачуняў-бы. Каб як сказаць Магдзі, ніхай-бы прынесла мне кручок.
— Гарэлкі зажадалася, кажэш?
— Ой, як хочэцца!
— Ну, то яна напэўна паможэ. Калі хворы чэлавек моцна хочэ чаго, то тое памагае. Я помню, мой Андрэй хварэў на тыфус. Стаў крыху ачуніваць. Зажадалася яму хлеба, як табе, ось, гарэлкі. А дактары — Божэ барані есьці чорны хлеб. Я мусі-