Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

увагу і, зачыняючы шафу, сказаў, зірнуўшы у бок стоража:

— Маладзец, сам іграе і сам ўтурыць! Ігрышчэ дый годзі.

У спальні пісара даўно ужо чэкала ложка з мягкім матарацам на спружынах і з высока ўзбітымі падушкамі; запаліўшы сьвечку, пісар разьдзеўся і лёг у пасьцель, згайдануўшыся разоў пару.

— Хо́раша, чорт вазьмі! — сказаў пісар, пацягаючыся, і прыемнае пачуваньне агульнаго здаволеньня ахапіла ўсё яго цела.

— Стушыўшы сьвечку, пісар да грудзей толькі нацягнуў лёгкую коўдру, бо на дварэ і ў хаці было душна, як у лазьні.

Колькі мінут пісар палежаў спакойна, думаючы аб сім і тым. Яму было добра: непрыемная работа,—прызыўные сьпіскі,—закончэна: земскі начальнік знайшоў усё ў парадку; рэвізія так сам нічога кепскаго не замеціла. Адным словам, пісар папаў у тую паласу жыцьця, калі чэлавеку шанцуе і ўсё ідзе, як па пісанаму. І сон, салодкі сон, з мінуты на мінуту гатоў быў самкнуць яму вочы. Але толькі што стаў