Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

рыдон і аб гарэлцэ думаў і нос чухаў. Чухаў яго Спірыдон далікатна, бокам пальца, а ня кіпцем, потым правёў па ім разоў колькі рукавом кашулі. А нос усё сьвярбеў на радасьць канцэлярысту. Тагды Спірыдон, прыцягнуўшы дзяругу, стаў шоргаць па ёй носам на права і на лева, як шаруе сваей дзюбай варона, седзючы на страсе.

— А ўсё-ж такі і ўставаць пара, — сказаў Спірыдон і падняўся.

— І дзе-ж то давядзецца выпіць? — думалася Спірыдону. У самога не было і ломанаго грошыка; сябры, с каторымі ён кампанаваў, ня менш, як ён сам, прыслуховываліся да сьвербу сваіх насоў, і ўсе свае надзеі так сама клалі ў чужую кішэню. Ніхто не запрашаў яго да сябе, але вера ў выпіўку с прычыны сьвербу носу была так вялікая, што Спірыдон ні на адзін момэнт ня думаў над тым, шо нос засьвярбеў можэ з другой прычыны.

Надзеўшы манішку і прычапіўшы гальштук, Спірыдон пачаў шворыцца па, закутках сваей кватэры, шукаючы сьнеданьня. Атчыніўшы шкапік, Спірыдон перабраў колькі скамечаных паперак і толькі ў аднэй з іх знайшоў акасьцянелы кусок каўбасы і скарынку зацьвіўшаго хлеба. Спірыдон