Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/202

Гэта старонка не была вычытаная

„Пастой, весна, не пакідай нас, вярніся ешчэ хоць на момэнт!“ У Спірыдона і гэтаго не было нічога. Няўжо быў ён рады у гэты дзень? Няўжо гэта ён лежаў, пазіраўся ў люстэрку, поўны радасьці і сьветлых думак?

Спірыдон, залажыўшы рукі за сьпіну, хадзіў з вугла ў вугал сваей нецікавай кватэры і падводзіў рахункі гэтаму дню.

— Дрэнны дзень! Каб можна было, то Спірыдон скасаваў-бы яго, выкінуў-бы яго с кнігі сваей памяці. Але пражыты дзень гэта ня тое, што прыгавар уезднаго члена: прыгавар можна спаліць, і ўсё прапала, зрабі толькі гладка. І які гэта дурэнь казаў, што добры пачатак — палавіна справы!..

Не! што ні кажы, а ён павінен быў вярнуцца, спаткаўшы свіньню. І што робяць вучоные? Чаму яны не прасьцерэгаюць людзей? Каб Спірыдон быў прафэсарам, то ён вучыў-бы, ўсім казаў-бы: „Калі ідзеш на каханьне, а табе свіньня на спатканьне, — вярніся і сядзі дома. Чаму ён не вярнуўся, тым болей, што ён ясна чуў ў сабе голас: "Спірыдон, вярніся! Спірыдон, вярніся!“ Дык не паслухаў-жэ! Ну,