Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

Выбар старшыны


Ужо ад самаго ранку крычалі выбарные. Многа выпілі гарэлкі, а ешчэ больш піва.

У воласьці я застаў пісара і яго памочніка. Заглядаў сюды такжэ дзед — стораж с чырвоным носам — табаку зажываў ды ў гарэлцэ быў ня дурэнь. Ён здзьмухаў пыл, прыбіраў, як перэд Калядамі. Чэкалі земскаго.

А на „зборнай“, як на кермашы гаманіў сход.

— Ось хіба сягоньня пілі дык пілі! — кажэ памочнік. Гарэлку не чаркамі лічылі, а шклянкамі, Старшына адразу даў дваццаць пяць рублёў, а калі выбяруць яго, то ешчэ, казаў, дасьць гэтулькі.

У нас ужо такі парадак: Хто больш