Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

хала, вочы яе туманіліся слязьмі, сухі кашэль рваў ёй грудзі. Але Юрка нічога тагды не разумеў. Ласка мацеры супакоівала яго і яму было добра.

Гэты дзень Юрка памятае ясна. Пашоў ён да цёткі Тарэсы, Цётка любіла свайго пляменьніка.

— Хадзі, дзеткі, сюды, — паклікала яго цётка у камору. Юрка важна пашоў за цёткаю, цьвёрда ступаючы па халоднай глінянай зямлі босымі, чорнымі ножкамі.

— На, выпі малачка, каток! Юрка сеў на парозі, скінуў шапку, узяў ў вадну руку кубак з малаком, у другую гамёлку хлеба і пачаў сілкавацца. Цётка стаяла недалёка і пазірала на яго. Выпіўшы кубак малака і палажыўшы на парог недаедзены кусок хлеба, Юрка насунуў на галаву шапку і сабраўся ісьці на вуліцу.

— А ў цябе, Юрачка, зноў будзе мама. —

Юрка павярнуў да цёткі галаву і сказаў:

— Німа ў мяне мамы.

— Ну, то будзе, дурненькі ты! Юрка, пытка зірнуў цётцы у вочы.

— Тая самая? — спытаў ён. Такога