Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/22

Гэта старонка была вычытаная

дасць, былі сілы і здароўе, радасьці і надзеі, былі і нягоды, і іх нават было больш, як дабра́. Гучны, поўны сілы голас яго не раз калісь будзіў поле, як с конікам ціха йшоў ён за сошкай, або як востраю касою рэзаў траву ў лузі, ці як сякерай ссекаў ён векавые дзерэвякі ў лясох і выдзіраў з зямлі, глыбока і моцна засеўшые ў ёй карчы, каб прыгатаваць для збажынкі мягкую пасьцельку.

І дзе яно усё падзелася?

Ці было ўсё гэта?

Жыў чэлавек на сьвеці, многа бачыў усякай прыгоды, не адно пакаленьне прашло прад вачыма старога Базыля, а прышла пара і здаецца, што ты якбы і ня жыў на сьвеці, якбы усё гэта рабілася у сьне, бо усё злілося у адну чорную пляму, каторая вот-вот гатова патануць ў багне прошласьці.

Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызьбі. Ён ўжо нічога не бачыць, толькі вушы ешчэ злучаюць яго з жыцьцём, каторае шуміць і гамоніць усюды, ідзе ды ідзе сваім парадкам, але сам Базыль стаіць з боку, здалёк ад яго. Шарасьцяць па пяску вуліцы калёсы і крэкчуць ад ціжару наваленаго гною ці дроў, забараба-