Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

чым болей разважаў Юрка, тым часьцей паглядаў ён на сяло. І ўрэшці Юрку асьвяціла думка — пайсьці да цёткі Тарэсы і там заначэваць. Сяло было не так далёка, і Юрка жыва пачхаў у сяло. Толькі ужо ў самай вуліцы ён спыніўся і пашоў загуменьнямі.

— Ну, ты ужо вячэраў? — спытала цётка Юрку.

— Не, — атказаў Юрка і зірнуў на стол.

— Чаму-ж ты не вячэраў?

Юрка стаяў і маўчаў, спусьціўшы вочы.

— А абедаў-жа ты? — дапытовывалася цётка: — можэ ты і не абедаў.

— Не.

— І не абедаў?!

Тут цётка утаропілася на Юрку і колькі мамэнту не спушчала з яго сваіх вачэй.

— Чаму?

— Я ня быў дома.

— А дзе-ж ты быў?

Юрка нічого не гаварыў.

— Можэ білі цябе?

— Не, але, мусіць, будуць біць.

Юрка задзіўляў цётку ўсё болей і болей. У канцы яна ня вытрывала і засьмеялася.