Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

ямі, хмарамі. Знізу гэта чорная хмара патпіралася чырвонымі велізарнымі слупамі. У адным мейсці хмары раступаліся, і скрозь іх быў відзен якбы глыбокі калодзіж; дно яго было сіняе-сіняе, а берагі былі вылажэны вяночкам, сплеценым з вясёлкі І праз гэтые варотцы сталі выходзіць людзі. Вапілі і валілі яны без канца, аткуль яны толькі браліся! І ўсё спускаліся на зямлю. Зямлі невідна было за імі… Ах, гэта Страшны Суд! Унь анёл трубіць у залатую трубу, і бам Бог сходзіць на зямлю. Які-ж ён старэнькі, сівенькі! А што-ж гэта там чарнее ад села? Юрка стаў прыглядацца. Гэта яго мачыха тарабаніць збан, той самы збан ад малака, што Юрка неўмысля разьбіў. Але цяпер гэты збан зрабіўся такі вялікі, што сваімі венцамі упіраўся у хмары. Страшна стала Юрку, і ён пачаў азірацца, куды-б тут шмаргануць, бо відаць, кепскіе выходзілі жарты. Хацеў Юрка забегчы, ног ня можэ аддзерці ад зямлі, якбы іх хто прымураваў. Юрка прыхіліўся да хвойкі і абняў яе адною рукою.

— Ня бойся! — шэпчэ яму хвойка.

Зірнуў Юрка—гэта ня хвойка, а яго мама. І так яна ласкава пазірае на хлопчыка, што ўсе страхі яго разлятаюцца, як