Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

— Ссеклі, ссеклі? —

Юрка змоўк. Потым узяў ён цётчыну руку і доўга-доўга трымаў яе, прылажыўшы к губам, і гарачые сьлёзы абмачылі яе. Праз колькі мінуцін Юрка пачаў гаварыць з агню. Упаміналася тут і мама, і цётка, і хвойка, нават пра збан штось сказаў хлопчык. Крыху счэкаўшы, ён супакоіўся і больш не ачынаўся.

За сялом на пагорку прыбавілася ешчэ магілка. Гэтта пахавалі маленькаго Юрку. Над яго магілкаю стаіць высокі крыж. Яго паставіла цётка Тарэса, і крыж быў зробле на з улюблёнай нябошчыкам хвойкі.