Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

Казкі жыцьця.


Гэта было самае звычайнае дрэва. А калі яно і зварачала на сябе ўвагу, то хіба толькі тым, што стаяла адзінока. Але той, хто шчыра чытае кнігу прыроды і ўнікнуў у яе жыцьцё, ешчэ прыкмеціў-бы, што гэтае дрэва, апроч сваей адзіноты, мела нешта чыста свойскае, асобнае, што прыналежала толькі яму аднаму. Нават агульны выгляд яго твару — бо і дрэва мае свой воблік — меў характар цікавай асобнасьці. А як такіх шчырых і ўспагадных знайкаў або сусім ня было, або было надта мала, то ніхто не зварачаў на яго ўвагі, і яно стаяла тут, закіданае і крыху зьневажанае людзьмі.

Сьперша нават здавалася, што гэта закіданае адзінокае дрэва стаяла збоку