Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Другіе пастушкі зьбегліся на гэты крык і прылучылі свой лямант.

Рыбак дабег першы. Скінуўшы адзежу, адважна рынуўся ён у ваду.

Зьбегліся людзі.

Заламаўшы рукі, маці, разрываючым душу крыкам, галасіла і прычытвала.

Як непрытомная, кідалася яна ў ваду, ды яе трымалі мужчыны…

Сонцэ так сама пазірала любоўна і на гэту зьяву; так сама было ціха ў прыродзі і ўсё жыло сваім жыцьцём. Старые дубы стаялі спакойна, важна, як і заўсягды. Толькі галкі, спуджэные людзкім крыкам, пазлеталі з дубоў ды сіваваронкі с сярдзітым краканьнем кружыліся над дуплястымі дзерэвякамі, якбы злуючы на тое, што патрывожылі без усякай прычыны іх прывольны спакой, зіялі на сонцы сваім зялёным пер’ем.


Базыля выратавалі і аткалыхалі, але посьле такога здарэньня, ён утраціў голас і застаўся нямым.