Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

да вас просьбу. Ніколі вы нам кепскаго не рабілі і кажыце нам адну толькі праўду. Напішыце вы нам пэтыцію (прашэньне) да пана. Самі мы малаграматные, а прасіць, апроч вас, німа каго: поп запужае нас пеклам, пісар — казакамі.

І Сцёпка расказаў, ў чым іх просьба.

— Вось паглядзіце на плян, калі не праўду мы гаворым.

Сцёпка, дастаў с-пад кажуха бляшаную качалку, ў каторай быў плян і ўсякіе дакумэнты.

— Праўда: па пляну—земля ваша, — сказаў вучыцель, — толькі, браце, ня ведаю, ці паможэ вам гэта пэтыція. Гэта выйдзе ні больш і ні меньш, як стрэляньне варэным гарохам ў цэгляную сьцяну. А вы с панам нічога, не гаварылі аб гэтым?

— Як не гаварылі? гаварылі. Першы раз нам сказалі, што пана німа ў хаці, другі раз пан сказаў, каб прышлі іншым разам; а трэйці раз як прышлі, пан накрычаў, нашумеў — не баяўся: казакаў было повен двор — і, паказаўшы сваю панскую міну, ён схаваўся ў пакоях. Вось і ўся наша гутарка с панам.

— Ну, то добра. Я напішу вам; прыходзьце вечарам — патпішыцеся.