Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

III.

Прачытаўшы пэтыцію, пан не дрэмаў. На тройцы каней панёсся ён у вуездны горад П. проста да маршалка. Ўсё начальства паднялося на ногі. Паклікалі паліц-мэйстра, спраўніка, земскаго начальніка, прыстава, казацкаго афіцэра. На гэтым ваенным савеці-радзе нашлі, што мужыкі бунтуюцца. Казацкі афіцэр навёў спраўкі, колькі ў вёсцы мужыкоў. Расчытаўшы, што адзін казак „у пяць мінут можэ забіць дваццаць пяць мужыкоў“, ён сказаў, што для „усмірэння“ мужыкоў досыць будзе дваццаці казакаў. Спраўнік паслаў у вёску зьведаць, хто пісаў пэтыцію.

Нічога аб гэтым ня ведалі мужыкі і ўсё чэкалі ад пана атказу. А як пан атказу не пасылаў, то мужыкі, ўважаючы, што закон яны споўнілі, сабраліся ізноў і напісалі прыгавор лавіць, рыбу ў тых затоках, каторые па пляну належалі да іх. Узваліўшы на сані невад, чалавек дванаццаць мужыкоў пад камандаю Леўшуна паехалі на рыбу. Як на грэх, лоў быў шчасьлівы. Пападаліся найбольш ліны і шчупакі… За высокім сухім чаротам нічога не бачылі рыбакі. Толькі