Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта дуб, звалены безжаласным тапаром, кідаючыся, чапіў яе сваімі крэпкімі сукамі.

У лесі было ціха і маркотна, толькі ў гары стаяў глухі шум старых хвой і ялін. Высокіе асіны і бярозы прылучалі зрэдка і свой голас да гэтаго шуму, як часамі дужэй падыхаў сыры халодны вецяр і варушыў іх голае вецьце. Нагэтым мейсцы, дзе рос дуб, мала назначылася прастору, і маладые высокіе елкі ўжо разгарнулі свае кашлатые зялёные лапы і занялі мейсцэ дубу. Так і за сталом жыцьця, дзе сядзіць цесная людзкая семья, ня пустуе мейсцэ выхвачэнаго сьмерцьцю семяніна.

Максім трывожна азірнуўся вокал, зьняў з-за плеч сваю старасьвецкую стрэльбу і паставіў каля хвоі; дастаў з-за пояса сякерку і пачаў заметаць сьляды неўпільнаванаго злодзея. Ён ацерабіў верхавіну, пасьцягаў сукі ў гушчар, сьсек пень каля самай зямлі, завалок яго далей ад дарогі, пад вывараць, а тое мейсцэ, дзе быў пень, закрыў зялёным мохам. Максім сам у гэту мінуту быў крыху злодзеям. Але яму больш нічога не заставалася рабіць, як прыкрыць сьлед гэтай кражы, каб самому не нагарэла ад лясьнічаго. Кончыўшы работу, Ма-