Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

ксім накінуўся на свайго ворага і пачаў мяць яго.

— Удушу!—хрыпеў ён, як зьвер, сьціснуўшы аб’ешчыка за горла. Аб’ешчык зьвіваўся, як вуж, малаціў нагамі, кусаўся. Вочы яго вылазілі с сваіх гнёздаў.

Памыкаўся ён крычэць, клікаць на помач, але голас яго ня мог выбіцца з грудзёў, а вокал ня было ні аднэй жывой душы. Адзін толькі лес, нямы сьведка людзкога глупства, стаяў вокал глухой сьцяной і маўчаў, не варушыўся. Відаць, ён бачыў ешчэ не такіе справы, стоячы тут векамі.

— Братка, зьмілуйся! за што?—енчыў аб’ешчык, страціўшы надзею выкруціцца з рук лясьніка.

Да Максіма вярнулася памяць і розум. З вялікаю ненавісьцю зірнуў яму ў твар, борзда падняўся і сказаў:

— Ідзі жалься на мяне,—і злосна пашоў у лес.

Аб’ешчык падняўся, ўзлажыў шапку, дзіка азірнуўся вокал і кінуўся бегчы.

— Гвалт, ратуйце! — крычэў ён. бягучы.