Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

збуду з галавы гэты клопат, раз пакончу з гэтым ліхам!

І борзда пашоў на бераг Нёмну. Апусьціўшы павольна дубок, Андрэй узяў яго за адзін канец, а другі апусьціў у ваду. Нёман зараз-жэ патхапіў яго на свае плечы, і Андрэй адразу пачуў, як яму стала лягчэй у руках. Тут ён з усей сілы стаўхануў камлюк на ваду. Дубок стралой панёсься на сярэдзіну, і толькі гладзенькая палоска вады абазначылася яго сьледам, і ён прапаў у халодных і чорных ад змроку хвалях Нёмну.

— Якому-ж лысаму чорту гатаваў я гэты дубок?!—крычала нешта у Андрэю. Для каго я выпакутаваў яго сваёй крывёй? Хто спажыве боль мазалёў маіх?—І Андрэй забегаў па беразі Нёмну. Ён пабег на ніз, туды, дзе за нортамі прыгожа разлёгся шырокі гак, у той надзеі, што вада вынясе камлюк дубу на бераг… Бягучы, Андрэй папаў у вырытую свіньмі яму і ўпаў, ляпнуўшыся жыватом на халодную і мокрую зямлю. Падняўшыся, ён зноў пабег. Во і гак. Але ноч была такая цёмная, што нічагусенька ня было відаць. На другім беразі глуха шарасьцеў вецяр у сухіх лозах і чаротах. Халодная, як жалеза, вада плю-