Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Думкі ў дарозе.


Грыміць па карэньнях цялежка, мігацяцца стракатые вярстовые слупы, мігаюцца пахіліўшыся, абросшые мохам хваёвые крыжы на абапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мешаюцца паля, грамадзяцца горы, расцілаюцца шырокіе лугі, блішчаць азёры, срэбрам перэліваюцца, рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі, зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты…

І куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба! Тысячы, мільлёны гадоў пазіраеш ты, бяз болі, бяз трывогі, пазіраеш на ўсіх роўна: на чэлавека, на зьвера, на птушку, на самую меньшую мушку, на жывых і нежывых, на нашу бедную зямлю, на зямлю прагноеную людзкімі трупамі, залітую крывёю і горкімі сьлязьмі сіраты—народа.