Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

я цябе злавіў у лесі, то быў-бы другі рахунак. А цяпер твая споведзь паможэ мне як мёртваму кадзіла.

— Паможэ, паможэ! — закрычаў Андрэй:—я пайду ў лясьніцтва і раскажу ўсю праўду. Нехай мяне судзяць, нехай забяруць апошнюю карову, нехай пухнуць з голаду дзеці—не кажы толькі, што Андрэй цябе згубіў!

Андрэй крута і с сілай павярнуўся.

VIII.

— Сьмейцеся добрые, людзі: здурнеў саўсім чэлавек! — пачэкаўшы с паўгадзіны, чуўся жаночы голас каля Андрэявай хаты.

Андрэй, апрануўшы кажух і ўзяўшы палку, вышаў з двара на гароды, каб ня ісьці вуліцай, а жонка стаяла каля парогу і атчытывала Андрэя.

Андрэй маўчаў. Твар яго быў сур’ёзны, важны і спакойны.

— Вярніся, вярніся, Андрэй! — не ўнімалася жонка. Андрэй ня слухаў і сьцігаў дальш, не азіраючыся.

— Божэ мой! што з ім сталася? пагі-