Старонка:Shchakatsihin Vashchanka.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

подпісу, але больш менш блізкі па тэхнічных і стылістычных адзнаках да характэрнай манеры магілеўскага майстра. Гэтыя апошнія з тым большай пэўнасьцю могуць быць намі аднесены да вытвораў Васіля Вашчанкі, што ўсе яны знаходзяцца ў тых жа самых выданьнях, дзе зьмешчаны гэтаксама і некаторыя бясспрэчна аўтэнтчныя, г.-зн. падпісныя гравюры першае групы.


Па зьместу свайму першая група складаецца з наступных гравюр:

1. „Загалоўны аркуш «Діоптры»“ 1698 г.[1] Разьмер 123×160 m/m. Подпіс: „Василі Вощанка“ Паўтораны ў „Осьмогласьніках“ 1730 г.[2] і 1754 г. У асяродку. у арачным пралёце загаловак: „Діоптра или зерцало живота во мирѣ семъ человѣческаго. Прежде вмонас: Кутеинском Ниѣже во Бгоспасаемым Градѣ Могилевѣ. В друкар Максім Вощанки Типом издадеся. Влѣто от Ржства Хва 1698:“. Па бакох загалоўку ў зрэзаных овальных мэдальёнах налева багародзіца, направа Ян, абедзьве фігуры ва ўвесь рост. Згары ў овальным мэдальёне паясны вобраз хрыста; здолу ў гэтакім жа мэдальёне трыкутнік у праменях з надпісам: „Единому Бгу слава“. Па кутох у круглых мэдальёнах паясныя вобразы эвангэлістаў з сымболічнымі жывёламі. — У тэхніцы зьвяртае на сябе ўвагу вялікая ўпэўненасьць контураў, разам з чыстатою штрыхоўкі. Пры гэтым гравёр ужывае цікавы прыём, які надае фігурам асаблівую плястычнасьць: у ценявых частках пракладзены вельмі тоўстыя лініі, амаль што чорныя плямы, і простастаўна да іх зроблена тонкая, але густая штрыхоўка, што ўтварае пераходы паўтаноў. У гэтакі спосаб апрацаваны, напрыклад, фігуры Яна, і часткова — Мацея. Ва ўсіх вобразах надзвычайна дасканала зроблены валасы, і вельмі дакладна выяўлены рысы твараў.

2. Загалоўны аркуш "Неба Новаго" 1699.[3]. Разьмер 115×154 m/m. Подпіс: „Василій В“. Асяродак аркуша займаюць два концэнтрычныя кругі, паміж якіх знаходзяцца зоркі. месяц і сонца з адпаведнымі надпісамі. Унутры асяродкавага кругу зьмешчаны загаловак: „Нбо Новое зновымі звѣздами сотворенное То естъ, Преблсвенная Два Мріа Бца з чудами своими, Составленное трудолюбіем Іеромон Іоанікіа Галятовског Ректор: и Ігум: Бра: Кіев: Ннѣже Типом издася в Лѣ: 1699 Въ Могилевѣ в Тип Максим Вощанки“ Навокал кругоў, на заштрыхаваным тонкімі горызонталямі фоне, зьмяшчаюцца клубаватыя воблакі, найбольшае з ліку якіх заходзіць згары на абодва кругі. На ім сядзіць багародзіца ў шырокай адзежы, затканай зоркамі, у кароне з зорак на галаве. З абодвых бакоў да яе падлятаюць анёлы — па два з кожнага боку. Крайнія з іх трымаюць невялічкія дыскі з надпісамі: налева МР, направа ѲУ; другія ўздымаюць над галавамі стужкі з надпісам: „(славь)ся чудесъ хвыхъ начало“ Надолу гравюры знаходзяцца такія жа самыя стужкі с надпісам: „Видѣхъ Нбо| Ново Апк 21“. Уся гравюра выканана тонкімі лініямі і надзвычайна лёгкай штрыхоўкай, зробленай упэўненым разцом.

3. 3. Заголоўны аркуш „Перла многощьннагоъъ“ 1699 г[4]. Разьмер 114,5×146,5 m/m. Подпіс: „Василій Вощанка“. Простакутная асродкавая прастора абкружана пышнай расьліннай рамкай з лісьцяў, кветак і кветкавых падвяночкаў. У падвяночках круглыя мэдальёны з паяснымі

  1. Расійская Публічная Бібліотэка, V, 9, № 5а.
  2. Там жа, VII, 7, № 29а.
  3. Рас. Пуб. Біб., V, 9, 10в.
  4. Рас. Публ. Бібл. V. 9. № 12а.