Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/3

Гэта старонка была вычытаная
I.

Рыцар майго расказу называўся Бартэк Словік, але таму што ён меў звычай вытрашчаць вочы, калі з ім гаварылі, дык суседзі празывалі яго Бартэкам зіграстым. З салаўём[1] ён меў надта няшмат супольнага, але затое за свае разумовыя здольнасьці і, ў поўным сэнсе слова, гомэрычную наіўнасьць адтрымаў прозьвішча: Дурны Бартэк. Гэтае апошняе прозьвішча было самым популярным, і напэўна яно толькі адно перайдзе ў гісторыю, хаця ў Бартэка было яшчэ і чацьвёртае — казённае. Дзеля таго, што польскія словы człowiek (чалавек) і słowik (салавей) ня робяць для нямецкага вуха ніякае розьніцы, а немцы любяць, у імя цывілізацыі, перакладаць барбарскія славянскія прозьвішчы на болей культурную мову, дык падчас ваеннае перапісі паміж Бартэкам і нямецкім афіцэрам адбылася гэткая размова:

— Як цябе завуць? — спытаўся афіцэр у Бартэка.

— Словік.

— Szloik?[2] Ach ia. Gut.

  1. Словік — папольску — салавей.
  2. Перакручанае польскае слова szloik — азначае człowiek — чалавек.