Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/34

Гэта старонка не была вычытаная

вуха. Калі полк сшыхаваўся пад узгоркам, дык маёр паказаў яго палкоўніку, а палкоўнік самому Штэйнмэцу.

Той аглядзеў штандары і загадаў іх ўзяць, а пасьля пачаў аглядаць Бартэка. Наш Бартэк ізноў выцягнены, як струна, і трымае стрэльбу на гонар, а стары гэнэрал глядзіць на яго і з задаваленьнем ківае галавою. Нарэшце, ён нешта гаворыць да палкоўніка. Ясна чуецца слова: Unter-offizier.

— Zu dumm, Excellenz! (ваша эксцэленцыя!) ён занадта дурны, — заўважае маёр.

— А вось пабачым, — кажа яго эксцэленцыя і падходзіць да Бартэка.

Бартэк сам ужо ня ведае, што з ім робіцца. Справа нячуваная ў прускай арміі: гэнэрал будзе гаварыць з шэрэнгоўцам! Яго эксцэленцыі гэта будзе тым лягчэй, што польская мова яму знаёма. Нарэшце, шэрэнговец гэты так вызначыўся: захапіў у непрыяцеля тры штандары і дзьве гарматы.

— Скуль ты родам? — пытаецца гэнэрал.

— З Пагнэмбіна, — адказвае Бартэк.

— Добра. Як цябе завуць?

— Бартэк Словік.

— Mensch… паясьняе маёр.

— Mens, — паўтарае Бартэк.

— Ведаеш, за што б’еш французаў?

— Ведаю, ваша эксцэленцыя.

— Скажы!

—Бартэк нявыразна мармыча:

„Таму што… таму што…“