Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/35

Гэта старонка не была вычытаная

Раптоўна спамінаюцца словы Войтэка, і ён, каб не пераблутаць, борзда выпальвае:

— Таму, што гэта таксама немцы, толькі сьцервы яшчэ горшыя.

Стары Штэйнмэц ледзь стрымліваецца ад сьмеху і, зьвяртаючыся да маёра, кажа:

— Вы казалі праўду.

Тымчасам Бартэк вельмі задаволены сабою і, вырачыўшы вочы, глядзіць на яго эксцэленцыю.

— Хто сёньня выграў бітву? — ізноў пытаецца гэнэрал.

— Я, ваша эксцэленцыя! — доўга ня думаючы адказвае Бартэк.

— Але, але, ты! — усьмяхаючыся, пацьвярджае Штэйнмэц. — І вось табе награда.

Стары ваяка дае Бартэку крыж. Добры настрой духа гэнэрала саўсім натуральным шляхам адбіваецца на тварах палкоўніка, маёра, капітанаў і г.д. аж да унтэр-афіцэраў. Калі гэнэрал ад’ехаў, палкоўнік дае Бартэку дзесяць талераў, маёр пяць і гэтак далей. Усе паўтараюць, сьмяючыся, што ён выграў бітву, ад якой прычыны Бартэк з радасьці на сёмым небе.

Дзіўна. Адзін толькі Войтэк ня надта здаволены з нашага рыцара.

Увечары, калі абодва яны селі каля агню, і калі Бартэкаў рот гэтак сама быў моцна напханы гарохаваю кілбасаю, як сама кілбаса гарохам, Войтэк сказаў:

— І дурань-жа ж ты, Бартэк, саўсім дурань.

— А што? — праз кілбасу пытаецца Бартэк!