Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/47

Гэта старонка не была вычытаная

даляцела нейкая песьня. Лысы зараз-жа падняўся і на ўсе чатыры нагі паляцеў да падходзіўшага чалавека. Тады Магда крыху зьбялела.

Бартэк, ці ня Бартэк!?

Жанчына ўстала гэтак шпарка, што дзеравяная міска з бульбаю ўпала на зямлю, цяпер ужо ня было няпэўнасьці. Лысы ўжо прыпаў да грудзей прыбыўшага. Баба кінулася ўперад і з радасьці крыкнула, як толькі магла:

— Бартэк! Бартэк!

— Магда! гэта я! — гукнуў Бартэк і дадаў шагу.

Цераз мінюту мужык з жонкаю ўжо абнімаўся.

— А я ўжо думала, — пасьпешна казала Магда, — што ты ня вернешся… Думала: забілі яго!.. Дай на цябе наглядзецца… Ты надта схудзеў! Ну, дзякуй Богу, што ты вярнуўся!.. Пайдзём у хату… Франэк у школе. Немец трошкі мучыць дзяцей. Хлопчык здаровы, толькі вочы ў яго зіграстыя, ак у цябе. Ой, час табе было вярнуцца, час. У нас бяда… Хата ўжо благая, на сьвірне страха развальваецца. Колькі ў мяне было клопату з сенам!.. Добра яшчэ, што Чамярніцкія мне памаглі. Я рада з цябе, вельмі рада. Бог цябе ўхаваў. О, Божа, а гэта што?

Магда толькі ў гэту мінюту заўважыла ў Бартэка на твары доўгі шнар, які цягнуўся ад левага віска да падбародка.

— Гэта нічога… Кірасьер мяне пашчупаў, але й я яго таксама. Я ляжаў у шпіталі.