Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/64

Гэта старонка не была вычытаная

пяцьдзесят марак на карысьць дружыны Бэгэ і іншых „зьняважаных дзеяньнем“ колёністых.

„Аднак-жа праступнік, — пісалася ў судовай справаздачы ў газэце „Posener Zeitung“ (Пазнанская Газэта), — пасьля абвешчаньня яму прыгавару ня толькі ня выказаў ані кроплі пакаяньня, але яшчэ разыйшоўся гэткімі грубымі словамі і гэтак нахальна ставіў на від дзяржаве свае нібыто заслугі, што трэба толькі дзівіцца, што прысутны пры гэтым пракурор не завёў проці яго новае справы за зьнявагу суда і нямецкага народу“.

Тымчасам Бартэк, седзячы ў вастрозе, думаў аб сваіх дзеяньнях каля Гравэлёту, Сэдану і Парыжа.

Мы, аднак-жа, зрабілі-б несправядлівасьць, цьвердзячы, што і паступак Бэгэ ня выклікаў ніякага публічнага асуджэньня. Наадварот, наадварот! У адно дажджлівае раньне ў нямецкім рэйхстагу нейкі польскі пасол вельмі красамоўна даводзіў, што адносіны да палякоў у Пазнанскай провінцыі зьмяніліся на горшае, што за мужнасьць, выказаную на вайне пазнанскімі палкамі, і панесеныя імі ахвяры варта было-б адносіцца да палякоў болей гуманна і справядліва, што, нарэшце, пан Бэгэ ў Пагнэмбіне злоўжываў сваім палажэньнем настаўніка, пазваляючы сабе біць польскіх дзяцей, называць іх сьвіньнямі і казаць, што пасьля нядаўна скончанае вайны прышлае насяленьне будзе душыць і прыгнятаць тубыльцаў.

І калі пасол гэта казаў, дык ішоў дождж,