Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/72

Гэта старонка не была вычытаная

пані заўважыла: „Эх, ня толькі ў Пагнэмбіне“… Я тут заплакала і яна таксама. У гэты час прыйшоў пан і, як толькі ўбачыў, што пані плача, дык адразу пачаў яе цалаваць у губы і ў вочы. Паны ня гэткія, як вы! Вось яна яму і кажа: „Зрабі для гэтае жанчыны, што можаш“. А ён адказвае: „Усё зраблю, што толькі хочаш“. Хай багаславіць яе Маці Божая, хай дасьць ёй здароўе і шчасьце! А пан мне сказаў: „Вы вінаваты, таму што далі сябе апутаць немцам, але ўсё такі, я вас выратую, і дам грошай, каб вы разьлічыліся з Юстам“.

Бартэк пачасаў патыліцу.

— Але, гэта-ж і пан быў у лапах у немцаў, — заўважыў ён.

— Ну, дык што! але пані багатая. Цяпер, нашыя паны маглі-б купіць усіх пагнэмбінскіх немцаў, а праз гэгае пану можна гэта казаць. Вось будуць выбары, — сказаў пан, дык трэба, каб усе вы галасавалі не за немцаў, а за сваіх, а грошай на расплату з Юстам я дам і Бэгэ ўціхаміру. Пані за гэта абняла яго, а пан пасьля таго спытаўся пра цябе і сказаў, што калі ты слабы, дык ён пагаворыць з доктарам, які напіша пасьведчаньне, што ты цяпер ня можаш сядзець у вастрозе. — Калі яго ня звольняць саўсім, — казаў пан, — дык ён адсядзіць зімою, а цяпер ён патрэбен ў гаспадарцы, таму што хутка жніво. Чуеш! Учора пан быў у месьце, а сёньня доктар едзе ў Пагнэмбін з візытам, таму што пан яго запрасіў. Ён ня немец і дасьць табе пасьведчаньне. Узімку