Гэта старонка не была вычытаная
І за тое люблю
Гутатаціся так,
Як-бы дзе на градзе
Зацьвітаючы мак.
Усе тры (разам).
Гу-та-та, гу-ля-ля,
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Як-бы дзе на градзе
Зацьвітаючы мак.
2-я русалка, (седаючы пад дубам).
Я сядзець так люблю, -
Гэта мой трон-пасад:
Бо-ж я княжнай была
Таму лет сто назад.
Прыгажэй за мяне
Не было наўвакруг;
Шмат пакорных тады
Ў сябе мела я слуг.
Найвярнейшы адзін
З іх мяне спадабаў:
Як шалёны хадзіў,
У мой бок пагледаў.
Знала мукі яго
Я усе на вылёт;
Як сьмяшы ахў, сьмяшыў
Яко сумны паглёд.
Тады сэрца ў мяне
Не было, ці было...
Княжне меці яго -
Не да твару ішло.