Гэта старонка не была вычытаная
2-я русалка, (так сама).
Мо' стары князь, мой муж,
Ка мне йдзе - як жывы?..
Усе тры, (разам).
Ну, ў кусты, хто куды!
Хай-жэ йдзе маладзец,
Пакуль блуду яго
Не надойдзе канец.
(разбегаюцца)
Сама, (разгледаючыся).
Ня сьлеп я, здаецца,
Здаецца не пьян, -
Зноў гэтае мейсцэ,
Той самы курган.
І ногі прысталі,
І хочэцца спаць,
А сьцежкі, чым далей -
Не знаць і не знаць.
Ці кінуў хто ўрокі
У кожны тут кут,
Ці ведзьмы ў нарокі
Мяне водзюць тут.
Так шумы пужаюць,
Чуць што дзе дрыгне:
А дома чэкаюць
Даўно ўжо мяне.
Гоп! гоп! Не чуваці,
Атказу німа.
Ой, пушча, ой, маці,
Ты зводзіш здарма!