Толькі аб камень зьбіў зубы.
Што-ж? Так сягоньня ўжо пойдзем дамоў, -
Вытачу заўтра, мой любы.
Эх, каб ешчэ ды папробаваць з раз
Гэтых струхлеўшых запораў.
Вось і напаў-бы у добры мо’час...
Там, эй, не знаў-бы ўжо гора.
(С трудам устае і пагледае на дзьверы).
Чорны.
Ты ўсё угледаешся ласа
Збыцца ня можэш пакусы;
Дам я табе тут папасу,
Толькі гуляй без прымусу.
Сам.
Ціха... Прыпомніў; ёсць мел у мяне.
(Находзіць за пазухай крэйду).
Ўчора на мысьль мне ўзляцела...
Чуў, што і поўнач тады не чапне,
Круг абвясьці толькі ўмела!
(Садзіцца пасярод ганку - бокам к дзьверам - на кучы друзу і мелам абводзе каля сябе круг).
Вось, мо цяпер і спазнаю усё,
Як найці к скарбу дарогу;
У поўнач тут, кажуць, свае йдзе жыцьцё,
Толькі-б не зняцца трывогай.
Трэба хоць песьню злегка зацягнуць, -
С песьняй сьмялей, кажуць людзі;