Як фігуркі вырэзаны,
Як бібулы малеваны,
Як грыбы ў сьпляснелай глебе:
Вочы к небу, губы к небу!
Ўсе жыцьця здушыце зьявы...
Цемра тут закон і права!
Чорны (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма
Ў права, ў лева, ў права
Аплетаці шчыльна, жвава
Абручамі ў знак не ў знакі,
Як гадзюкі, як вужакі.
). {{{3}}}
(Відмы ізноў сплетаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружучыся навокала Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны у тахт ім бразгае абломкам па сагану; скрыпяць дошкі; шэлесьцяць зараслі, вецер сьвішчэ у шчэлінах. Усё гэта зліваецца у вадну — нейкую пыкельна-шалёную мэлёдыю; не́ма толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчышча).
Відмы (у вадзін голас).
Як гадзюкі, як вужакі,
Абручамі ў знак, не ў знакі
Аплетаці шчыльна, жвава
У права, ў лева, ў лева, ў права!
(Раптам асьвечывае ўсё замчышчэ пажарны блеск. Момэнт, відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавестна глядзяць: вочы іх крывёй наліты, зьверскіе, прагавітные).
Чорны (стукаючы абломкам па саганку).
Зноў на вырай, зноў на жніва,
Толькі спрытна, толькі жыва!