Старонка:Svejk.4.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

— У нас ставяць на іх пасткі, — сказаў адзін салдат, — пасткі, што адразу іх забіваюць. Як мышэй бывае шмат, дык ледзь пасьпяваеш мяняць пасткі.

— Яшчэ лепш ісьці за плугам і забіваць іх палкаю, — дадаў другі. — Тады забіваеш іх разам з іх племем.

Швэйк хацеў таксама штосьці сказаць, але пачуў гола паручыка Лукаша, ускочыў і пабег да яго.

— Скажэце нам, Швэйк, — запытаўся падпаручык Дуб, — ці ня вядзіцё вы там ізноў агітацыі? Пра што вы гэта там размаўлялі?

— Не, пане падпаручык, — выкруціўся Швэйк. — Мы гаварылі пра вайну, і таварышы казалі, што расійцаў вельмі шмат і што лепш за ўсё забіваць іх палкаю. Гэта, кажуць, вельмі добры спосаб і ад палявых мышэй, пане падпаручык.

Падпаручык закусіў губу, бо зразумеў, што Швэйк спрытна адказаў яму. Паручык Лукаш запытаўся:

— Швэйк, а табе ня страшна тут гэтае начы? Бачыш, цяпер справа робіцца сур’ёзная. Такі начлег пад чыстым небам у нас цяпер можа быць сем раз на тыдзень. Як ты сябе пачуваеш? Я хачу сказаць — фізычна?

— Так яно, пане паручык, — адказаў Швэйк, — я пачуваю сябе фізычна так, нібыта сьпераду я ўжо абсох, а па плячох у мяне яшчэ цячэ вада. Бо, пане паручык, дазвольце сказаць, што калі трэба было знайсьці добрае бясьпечнае прыстанішча на нач з усімі выгодамі на чужой старане, то гэта і ў мірны час было ня так лёгка. Ці былі вы калі-небудзь у Німбурку, пане паручык? Не? Ну, значыцца вы ня можаце ведаць гэтага, там ёсьць готэль, ён называецца «Прага»; гэта вельмі солідны і чысты готэль. І от аднойчы адзін тынкаўшчык, нейкі Бэнэш з Любоча, захацеў падараваць сваёй жонцы на імяніны ангорскую казу. Я вам, пане паручык, ужо казаў, што я гандляваў сабакамі, але калі хто хацеў дастаць якую-небудзь іншую завадзкую жывёлу, дык я яму ніколі не адмаўляў. А якраз у газэтах была зьявілася абвестка, што ў Німбурку пад № 286 танна прадаецца ангорская каза. Паехаў я, значыцца, па гэту казу ў Німбурк, але як я туды прыехаў, хлеў быў пусты, казу прадалі. Тады мне сказалі, што ў Горжатве