Старонка:Svejk.4.pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

каюць ночвы. А потым кватэрная гаспадыня заявіла, што яна за сабакам прыбіраць ня будзе. Але пан Краўс ня страпіў галавы; ён пагладзіў свайго сабаку, сказаў яму: «Эх, ты, падарунак мае каханкі, мае чароўнае Мілены!» І пашоў з ім у краму конскага мяса, да пана Штапеца ў Кашыжэ, дзе купіў сабаку кілбасы і сасісак. Ён накупіў на шэсьць крон восемдзесят штук і паўбахана хлеба, ды ў абед пачаў карміць сабаку; ён кідаў ёй кавалкі кілбасы з хлебам і радаваўся, што сабака хапае іх з лёту. Ён аддаў ёй на абед усё чыста, а як вярнуўся вечарам са службы, сабака выў ад голаду. Тады пан Краус ізноў пайшоў да пана Штапеца і накупляў лівернае кілбасы на дзесяць крон. Той хацеў паслаць яе з хлопчыкам, але пан Краус запэўніў, што ён можа і сам занесьці. Тады пан Штапец яму сказаў: «Ды вы ня турбуйцеся, мой хлопчык нікому ня скажа. Дзе ваш рэсторан? У вас у мэню часта стаіць «сьвежая хатняя лівэрная кілбаса», нават, летам? Узімку я мог-бы штодня прадаваць вам сьвежую кілбасу з «чыстае сьвініны», бо ўзімку часьцей бывае, што коні ломяць сабе ногі». Такім чынам, пан Краўс дзень у дзень хадзіў у конскую краму і да булачніка, а вечарамі вадзіў сабаку спацыраваць на ўзьбярэжжа. Там яго чакала Мілена, і яны дахадзілі да Сьміхаўскае прыстані. Мілена тулілася да яго, сабака чыкіляў за імі і паненка шчасьліва ўсьміхалася і казала: «Гэнзэль, мы з табою якраз як сапраўдныя лёрд, і лэдзі на спацыры. Ты рад майму падарунку? Падабаецца ён табе?»

— Да канца ліпеня, — казаў далей Швэйк, — пан Краўс вытрымліваў гэта, а потым сказаў сваім супрапоўнікам: «Мне застаецца выбіраць ня шмат з чаго. Або я мушу застрэліць сабаку ці самому застрэліцца, або абакрасьці каго-небудзь ці жаніцца. Іначай я не магу больш існаваць». І нарэшце вырашыў жаніцца, як Мілена пачала плакаць, што ён хоча аддаць сабаку, што яна яму падаравала. А два дні пачакаўшы пасьля вясельля ягоная маладая жонка прыйшла да мяне, каб я забраў у іх сэнбэрнара, бо яна ня хоча трымаць у кватэры і танна прадае. Так я і купіў яго за пяцёрку, ды маладая дала мне яшчэ ў дадатак вясельнага пірага… От яно як здараецца, дружа мой! Розныя бываюць у людзей намеры і мэты, але яны робяць штосьці іншае, гавораць таксама штосьці іншае і толькі пад-