Старонка:Svejk.4.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

мышэй у сваім сяньніку і, такім чынам, зрабіць дзяржаве страту, бо ўсё, што знахлдзіцца ў провіянцкім магазыне вайсковага ведамства належыць дзяржаве.

Паляк зразумеў Швэйка толькі напалову, а таму прыгразіў яму перад зачыненымі дзьвярыма кулаком, прамармытаў некую лянку, не забыўшыся згадаць халеру, і адышоўся, мармочучы штосьці пад нос, нібы Швэйк яго нямаведама як абразіў. Ноч вязень праспаў даволі спакойна, бо мышы не прад’яўлялі да яго ніякіх запатрабаваньняў, выконваючы, відаць, сваю начную програму ў складзе вайсковых рэчаў, наладаваным салдацкімі шынэлямі і шапкамі, якія яны грызьлі без усялякага сораму. Інтэнданцтва схапілася толькі праз год і завяло дзяржаўных катоў на сваіх складах. Каты гэтыя (бяз права на пэнсію за выслугу год!) былі адзначаны ў інтэндацтве пад рубрыкаю: «Імпэрска-каралеўскія вайскова-магазынныя каты». Гэта быў стары тытул катоў, што скасавалі пасьля вайны 1866 году. Цяпер ізноў пачалі яго ўжываць.

У старыя часы, яшчэ за Марыяй-Тэрэзіяй, таксама садзілі катоў у вайсковыя склады, калі паны інтэнданты прабавалі злажыць усю адказнасьць за тое, што яны кралі, на ні ў чым невінаватых мышэй.

Але гэтыя дзяржаўныя каты часта былі не на вышыні свайго становішча, і такім чынам здарылася, што за імпэратарам Леопольдам, паводле прыгавору вайсковага суду, шэсьць катоў, што прыкомандыравалі да інтэнданцкага складу на Пагажэльцы ў Празе, былі за свае грахі павешаны. А я ўпэўнены, што ўсе, хто меў якое-небудзь дачыненьне да гэтага складу, толькі сьмяяліся сабе ў кулак!..


Разам з ранішняю каваю да Швейка ўсунулі нейкага чалавека ў расійскай форме і расійска-афіцэрскім шынэлі.

Гэты чалавек гаварыў па-чэску з польскім акцэнтам. Гэта была адна з тых гадзін, што служылі ў кожнай вайсковай часьці ў Пярэмышлі з мэтаю контрразьведкі. Ён быў членам вайсковае