Старонка:Svejk.4.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

Як Швэйк ізноў зьявіўся сярод таварышоў, вольнапісаны Марэк сустрэў яго такімі крыкамі:

— Магілы раскрываюцца, нябожчыкі ўстаюць з іх, і падыходзіць дзень страшнага суду! Швэйк, валацуга, няўжо вы ізноў з вамі?

— Спадзяюся, што ў цябе не туман перад вачыма, што ты-б мог мяне ўбачыць, — адказаў расчулены Швэйк. — Пачакай, я цябе пачастую курацінаю, бо мы заблудзілі і ў кадэта была няправільная карта. Курыца-ж троху цьвярдая.

А як зьявіўся Балун і зірнуў на Марэка, што абсмоктваў костку, з такой просьбаю ў ваччу і прагавітасьцю, што нават сьліны набегла поўны рот, Швэйк ізноў разьвязаў свой мяшок і раскруціў анучу.

— На, браце, зьеш, я табе таксама прынёс кавалак курыцы, — сказаў ён. — Я дзень і ноч думаў пра вас, хлопцы. Ну, новае чуваць?

— Мы туляліся ўсюды, — адказаў Марэк, аб’ядаючы другую костку. — Мы былі і тут і там, нібы хацелі заблытаць калючым дротам усю зямную кулю… А, ведаеш, Швэйк, — неяк асабліва сур’ёзна дадаў ён, — за тваю курку я напішу ў гісторыю палка доўгую рэляцыю пра цябе.

Марэк выцягнуў з кішэні скрутак папер і пачаў дэклямаваць:

— Калі ты, чытач, прачытаеш у карціне бою, — нават няхай гэта будзе згадана толькі як невялічкі эпізод! — пра «апошняга з службы пры гармаце», дык схілі ніжэй галаву, зацям сабе ягонае імя ў памяці і згадвай яго з удзячнасьцю. Бо тэрмін «апошні пры гармаце» хавае ў сабе столькі духовае сілы, такую веліч духовага ўздыму, нечалавечае вытрымкі, што кожная спроба падвесьці гэтыя якасьці пад тую або іншую номэнклятуру сумленнасьці і дабрачыннасьці і ахарктарызаваць гэты ўчынак якрй-небудзь хадзячай фразаю хвальбы толькі зьменшыла-б іхнюю сапраўдную веліч. Спрабуем бліжэй разабрацца ў гэтым становішчы. Ворагу пашанцавала намацаць нашу батарэю, і от хвілін за колькі ён ужо прыстраляўся да яе. Ён пасылае знарад за знарадам; шрапнэль рвецца адна каля аднае, і жалезны град рассыпаецца ва ўсе бакі і бязлітасна разносіць на кавалкі ўсё, што трапляецца яму на дарозе. Гудуць «чама-