Старонка:Svejk.4.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

весіць настаўніка? Я яго вылаяў, бо мой загад быў ясны: на бліжэйшым дрэве. Ну, адлажылі гэтую справу да раніцы, а раніцою зьяўляецца мой фэльдфэбэль да мяне белы, як палатно, і дакладвае, што настаўнік ўначы уцёк з-пад варты. Мне гэта выдалася такім сьмешным, што я ўсім дараваў, хто яго вартаваў і яшчэ пасьмяяўся, што настаўнік напэўна сам пашоў шукаць сабе адпаведнага дрэва. Дык от бачыш, любая Тэрэза, мы тут ня сумуем. І скажы нашаму сынку, што татка яго моцна цалуе іхутка прышле яму жывога расейца, на якім ён зможа езьдзіць верхам, як на коніку. Ах, от яшчэ, я ўспомніў адзін комічны выпадак, мая любая. Гэтымі днямі мы павесілі аднаго шпэга, яўрэя. Гэты тып трапіўся нам у такім месцы, дзе яму зусім ия было чаго рабіць і прысягаў, што ён толькі прадае папяросы. Такім чынам, яго павесілі, але толькі на некалькі сэкунд, бо абарвалася вяроўка; ён зваліўся, зараз-жа апамятаваўся і пачаў прасіць: «Прашу вас адпусьцеце мяне дахаты, бо вы мяне ўжо раз павесілі, а паводле закону мяне нельга два разы павесіць за адну і тую-ж справу». Я расьсьмяяўся і мы пусьцілі гэтага яўрэя. Так, любая, у нас жывецца весела…»

Калі генэрала Фінка прызначылі за начальніка гарнізону Пярэмышля, ён ня меў такіх частых выпадкаў забаўлянца вешаньнем, таму ён з радасьцю ўхапіўся за справу Швэйка.

Такім чынам, Швэйк стаяў перад гэтым тыграм у асобе чалавека, што, седзячы за доўгім сталом, курыў адна за аднэю папяросы і слухаў развагі нашага добрага ваякі, якія яму тут-жа перакладаліся на нямецкую мову.

Маёр запрапанаваў тэлеграфна запытацца ў брыгадзе, дзе знаходзіцца 11-ая маршавгая рота 91-га палка, у лік салдат якое ўваходзіць, паводле яго ўласных слоў, і падсудны.

Генерал пачаў супярэчыць і даводзіць, што гэткае адцягваньне справы зводзіць да нічога вайскова-палявыя суды і самы сэнс гэтае інстытуцыі. А ў справе мы маем, што падсудны сам ва ўсім прызнаўся, прызнаўся, што ён апрануў расійскую вайсковую форму, а пасьля ёсьць вельмі важныя паказаньні сьведкі, што падсудны быў у Кіеве. Таму ён як старшыня пра-