Старонка:Svejk.5.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Торба была парожняя, хоць рамяні былі нечапаныя: але ў дне торбы зіяла вялічэзная дзірка, прарэзаная войстрым нажом, якая дазваляла здагадацца, якім чынам зьнікла сала і хлеб. Швэйк паглядзеў на сваіх суседзяў: у вольнапісанага барада блішчэла, як наглянцаваная, а ў настаўніка кавалачак сала застаўся на барадзе. Але яны спалі шчасьлівыя, бязрупатныя, пад сваім пластом бруду, спалі бязьвінным сном дзяцей, і нічога не паказвала на тое, што іх дакарала сумленьне.

Тады Швэйк выйшаў з пуні, склаў рукі, узьняў іх да блакітнага неба і зашаптаў:

— Госпадзі, даруй ім, бо яны ня ведаюць, што робяць і не здагадваюцца, што ў ранцы ёсьць яшчэ. Прасьвятлі іхныя душы, каб настаўнік на чым-небудзь іншым, а не на маёй торбе, забываўся на закон аб непралазнасьці цьвёрдых цел, а вольнапісанаму дай разумець, што людзі крадуць нават тады, калі прайшлі поўны ўніварсытэцкі курс рымскага і аўстрыйскага права. Бо ўсе людзі — злодзеі і ня крадуць толькі тады, калі гэта ім здаенца малаважным. А адукацыя — гэта знадворны бляск, ляк, якім пакрыты ўсе гэтыя паны, і пад ім бываюць такія-ж нявартыя людзі, як я, твой горшы раб!

Швэйк і сам быў зьдзіўлены тэй пакорлівасьці і набожнасьці гэтай малітвы, перад якой самае неба не магло ўстояць; і калі ў пуні пачулася шурханьне, ён пасьпяшаўся вярнуцца туды. Ад дзьвярэй адскочыў настаўнік, які стаяў на варце, а ад ранца вольнапісаны, які абмацваў яго з усіх бакоў і спрабаваў, як відаць, адшпіліць рамяні. Швэйк падышоў да прававеда, даў яму поўху і навучальна сказаў:

— Фізычныя законы і ўсе артыкулы закону — для добрага салдата на вайне ня існуюць. Гэта вайна вядзецца ў абарону культуры, а таму рабуй дзе толькі можна. Рабаўніцтва ніколі ня спыніцца і заўсёды будзе існавань побач са злачынствам! Але толькі мой ранец пакіньце!

Пры гэтых словах настаўнік перахрысьціўся, паклаў у рот крошку сала, якая засталася ў барадзе, і ўзрушаным голасам праказаў:

— Амінь!

Праз нейкі час яны сядзелі на куртачках перад кіслай капустай і рвалі зубамі кавалкі чэрствага цьвілага хлеба, а яшчэ