Старонка:Svejk.5.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

6

НА ПРАЦУ

Калі пад час вайны ў якога-небудзь офіцэра выяўляўся такі талент рабаўніка, што ён пагражаў нават той частцы фронту, дзе ён камандваў, ці калі яго дуракаватась дасягала такой ступені, што не заўважыць яе не магло нават дзіцё, дык такі офіцэр прызначаўся за начальніка лягеру ці каманды палонных.

Салдат, які трапіў у палон, жыўцом хаваў сябе. Для дзяржавы, вернападданым якой ён быў, ён ня меў больш ніякай вартасьці, бо яна не магла загадаць яму забіваць салдат іншай дзяржавы, а для дзяржавы, на бок якой ён перайшоў, ягонае жыцьцё таксама ня мела значэньня. Ён проста зьнікаў з фронту, дзе ён быў пэўнай пагрозай, а потым ужо гэта была яго асабістая справа, ці вытрымае ён да канца, ці не.

За начальніка рабочай команды з палонных, у якой я знаходзіўся ў Расіі, быў палкоўнік, што камандваў пад Перамышлем брыгадай ратнікаў. Гэта быў такі дурны чалавек, што каля яго сьмяяліся яго-ж салдаты, якія ўбачылі ўпяршыню чыгунку, калі іх мобілізавалі. Але адстаўкі яму не давалі, а прызначылі яго за начальніка над двума-трыма стамі палонных. Сотні тысяч мерцьвякоў у лягерах для палонных у Расіі, Нямеччыне, Аўстрыі і іншых краінах, што прымалі ўдзел у вайне, — вось вынік дзейнасьці такіх людзей. І цукровыя буракі, якія растуць пад Мілаўцам і Іёзэфавым, і пшаніца, якая каласіцца на палёх Расіі, яшчэ і цяпер сьведчаць пра іхныя справы. Бо яны рабілі з палонных гной на ўгнаеньне свае ўлюбёнай радзімы.

Лягер у Варонежы, куды прывезьлі Швэйка і Марэка, быў перасыльны. Адтуль палонных пасылалі на працу.

За комэнданта быў старэнькі капітан Папоў. Абедзьве якасьці, якія атэставалі яго на гэтую пасаду, былі разьвіты ў