рылі ім прамовы дэпутаты, і ўгару ляцелі важнецкія фразы пра сьвятыя правы чэскага народу, пра змаганьне за гэтыя правы і пра зьдзяйсненьне трыстагадовай думкі пра волю.
А ўдалы ваяка Швэйк, слухаючы гэтыя прамовы, глядзеў на маленькую сучачку, якую вяла на ланцужку фарсіста ўбраная дама, што шчыра махала легіянерам хустачкаю, і з цікавасьцю наглядаў, як да гэтае сучачкі падбег сабачка тэй-жа пароды, далікатна абнюхаў яе, і, пакруціўшыся навокал сваё выбраньніцы, атрымаў ад яе, нарэшце, поўную ўзаемнасьць.
Уласьніца сучачкі густа пачырванела ад сарамлівасьці; а ў наступную хвіліну, калі хтосьці з вайсковых, адчыканьваючы кожнае слова, коратка адказваў профэсіянальным парляманцкім гаваруном і балбатуном, што «народ можа ўзмацоўвацца і разьвівацца толькі тады, калі ўсе яго члены будуць дзейнічаць сумленна і шчыра», зрабіў адмысловы націск на слове «ўсе», — Швэйк шапнуў да Вадзічкі: Шзвэйк шапнуў да Вадзічкі:
— Запытайся унь у тае дамачкі яе адрас. Шчанята ад гэтае пары будуць цудоўныя. Я заўтра-ж пайду і заяўлю, што гатоў купіць. Трэба зноў пачаць працаваць.
Прамовы скончыліся. Загрукацелі барабаны, і зычны камандзіраў голас разрэзаў паветра:
— Слухай! Наперад — марш! Раўнаваньне на-права!
Колёна праходзіла цырымоніяльным маршам перед вышэйшымі чыноўнікамі краіны. Але яшчэ да таго, як чарга дайшла да Швэйкавае роты, ён запытаў:
— Значыцца, у шэсьць, у «Поўным Келіху»? А цёмнае ў цябе ёсьць?
— Пытаеш! — абазваўся Палівец.
— А пулька будзе?
Тут за Паліўца адказаў Вадзічка:
— Ня бойся! Партыя — першы сорт!
— Сьмірна! — гыркнуў паручнік Лукаш. — Наперад — марш! Раўнаваньне на-права!
Швэйк, адбіваючы: левай, левай — у апошні раз гукнуў: