Калі ля васьмі гадзін вечару Клягэн з жонкаю імчаўся ў парных санях у кіно, яны ля чайное ледзь не задушылі ваеннапалоннага аўстрыяка, які толькі што вышаў адтуль, з цесна напханым ранцам за плячыма. Аўстрыяк шмаргнуў убок, а калі палкоўнікавы сані схаваліся за рогам вуліцы, ціхутка высьпеўваючы:
Ў лягеры жывецца сумна, |
Гэта, перашкаджаючы сваёю грузнаю постацьцю вулічнаму руху, наш удалы ваяка Швэйк варочаўся ў лягер…
4
ШТО РАБІЦЬ?
За той кароткі час, які Швэйк праслужыў у палкоўніка, жыцьцё ў лягеры зусім зьмянілася. Калі ён прайходзіў на сваё старое месца на нарах і некаторыя з ранейшых таварышаў яго пазналі, яны адказалі на яго вітаньне і запытаньне: «як справы» гэтак:
— Халера-б іх падушыла! Цяпер, браце, тут усё-адно як на катарзе!
Гэтак яно і было. Камэндант наведваў цяпер штодзенна, але ні на тое, каб выслухваць скаргі і просьбы ваеннапалонных і ўжываць захады да палепшаньня іхняга жыцьця, а каб зьбіваць стэкам кожнага, хто падвернецца яму пад злосную