Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/48

Гэта старонка была вычытаная

рвана. Ён чуў многа разоў аб удалых спробах, але ніколі — пра няўдалыя. Ён забыўся, што і сам ён спрабаваў гэта не раз, але толькі потым ніколі не мог знайсці месца, дзе схаваў галачку. Ён доўга раздумваў і нарэшце парашыў, што тут не абышлося без якой-небудзь вядзьмаркі, якая, на зло яму, зняла замову.

Але яму хацелася канчаткова пераканацца ў гэтым; ён адшукаў чыстую пясчаную мясцінку з ямкай накшталт лейкі пасярэдзіне, прылажыў губы да гэтай ямкі ў пачаў клікаць:

Бука, бука, ты прыдзі
І ўсю праўду раскажы.
Бука, бука, ты прыдзі
І ўсю праўду раскажы.

Пясок заварушыўся, паказаўся «бука» — маленькі чорны жук, і зараз-жа схаваўся спалоханы.

— Ён не хоча сказаць! Значыцца, гэта вядзьмарка зрабіла. Я так і ведаў.

Тому добра было вядома, што з вядзьмаркамі цягацца цяжка, і ён павесіў нос. Потым яму прышло ў галаву, што не дрэнна было-б знайсці тую галачку, якую ён кінуў; ён пачаў поўзаць па траве, але нічога не знайшоў. Ён вярнуўся да свайго таемніка і асцярожна паставіў скрыначку на месца, потым стаў акурат так, як ён стаяў, калі кінуў галачку, затым вынуў з кішэні другі кавалак мармуру і кінуў яго ў той-жа самы бок, кажучы:

— Брат, ідзі, знайдзі брата!

Ён заўважыў, куды ўпаў шарык, знайшоў яго і пачаў шукаць першы, але ўсёроўна знайсці не мог. Ён паспрабаваў яшчэ раз, другі, трэці, і нарэшце дасягнуў поспеху: абодва шарыкі ляжалі зусім блізка адзін ля аднаго.

У гэты момант у зялёным гушчары пачуўся слабы гук дзіцячай бляшанай трубы. Том зараз-жа скінуў з сябе куртку і штаны, падперазаўся шлейкамі, разгарнуй кучу галля за гнілым пнём, выцягнуў адтуль нязграбна зробленыя лук і